«Клуб Маладога Праваабаронцы - 2»
Клуб Маладога Праваабаронца-2: новае
пакаленне.
“Гэй, так жыць немагчыма!" -
Паўтараеш ты сабе кожны дзень.
Але штосьці мяняць ужо страшна і складана,
А можа быць проста лянота?”
МПГ «Студэнцкая Рада» пры падтрымцы беларускіх
і міжнародных правабаронцаў запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме «Клуб
Маладога Праваабаронцы - 2»
Мэтай праграмы з’яўляецца павышэнне ўзроўню прававой культуры вучнёўскай
моладзі Мінска і інтэграцыя яе ў праваабарончую дзейнасць.
Да ўдзелу ў працы Клуба запрашаюцца студэнты мінскіх ВНУ і ССНУ, зацікаўленыя
дзейнічаць у беларускім праваабарончым асяродку, альбо проста у абароне сваіх
правоў і інтарэсаў.
Працягласць праграмы – 3 месяцы (сакавік 2010 – травень 2010). Мерапрыемствы
Клуба складаюцца з трох семінараў працягласцю 1 дзень кожны, якія будуць
праводзіцца ў выходныя дні. Першы семінар адбудзецца ўжо 6 – 8-га сакавіка,
трэнерамі якога будуць удзельнікі Міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху
(Варонеж, Расія). Пасля правядзення семінараў плануецца распрацоўка і
рэалізацыя грамадскай кампаніі.
Праграма Клуба ўключае наступныя раздзелы:
- канцэпцыя Правоў Чалавека;
- механізмы абароны Правоў Чалавека;
- распрацоўка і правядзенне кампаніі ў абарону Правоў Чалавека;
- мадэляванне працы камітэту ААН па Правам Чалавека;
- вядзенне грамадзянскіх дзеянняў;
- знаходжанне альтэрнатыўных шляхоў вырашэння праблемы.
Для ўдзелу ў дзейнасці Клуба неабходна
цалкам запоўніць анкету "Anketa_club_by.doc" і даслаць яе на адрас : yhrclub2@gmail.com да 28 лютага 2010.
Не згубіце шанец праявіць сябе ў беларускім праваабарончым сектары!
Дадатковая інфармацыя: students.rada@gmail.com
Кантактныя тэлефоны: (+375-33) 664-36-48 – Віктар
(+375-29) 382-90-02 – Алесь
Абмеркаванне:
Пакiнуць каментар
