Тацьцяне Шапуцьцы адмоўлена ў аднаўленні ў БДУ


Міністэрства адукацыі адмовіла маладафронтаўцы Тацьцяне Шапуцьцы ў аднаўленьні на вучобе. Нагадаем, дзяўчына была адлічана з 2 курсу спэцыяльнасьці "паліталёгія" юрыдычнага факультэта БДУ пасьля ўдзелу ў складзе беларускай дэлегацыі ў Форуме Грамадзянскай супольнасьці "Усходняга Партнэрства" ў Брусэлі ў лістападзе мінулага году.  

У адмоўным адказе за подпісам першага намесьніка міністра адукацыі А.І. Жука паведамляецца, што "ўсе дзеяньні зьдзейсьнены ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі занакадаўства. Прававых падстаў для адмены загада аб адлічэньні ня маецца".  

Дзяўчына лічыць, што міністэрства адукацыі не адрэагавала ні на адзін довад, праведзены ў яе скарзе.

"Былі праігнараваны такія рэчы, да прыкладу, як тое, што меркаваньне факультэту пры вызначэньні дысцыплінарнага спагнаньня павінна быць прыярытэтным - у маім выпадку факультэт прасіў аб вымове. Акрамя таго, адказ міністэрства не тлумачыць, чаму ў маім выпадку была абрана самая жорсткая форма спагнаньня, якая абсалютна не адпавядае г.зв. правапарушэньню. Ліст наўпрост зьмяшчае гісторыю майго залічэньня й адлічэньня з БДУ, а таксама працэдуру ўжываньня дысцыплінарнага спагнаньня. З пункту гледженьня зьместу ён абсалютна пусты, гэта можна назваць адпіскаю", - кажа Тацьцяна Шапуцька.

Дарэчы, адказ зь мінадукацыі зьмяшчае цэлыя абзацы, фармулёўкі якіх супадаюць слова ў слова з абзацамі з адмовы рэктара БДУ сп. Абламейкі...

Дзяўчына мае месяц, каб абскардзіць рашэньне міністэрства адукацыі ў судзе. "Аднак, у станоўчае вырашэньне майго пытаньне верыць ужо не даводзіцца", - мяркуе Тацьцяна Шапуцька. 13 студзеня “Малады фронт зьвярнуўся да міністрааў адукацыі краіныў Эўразьвязу ” з прозьбай аб прадстаўленьні Тацьцяне магчымасьцідыстанцыйнага навучаньня ў адным з эўрапейскіх ВНУ.

Паводле http://mfront.net/content.php?content.2761



Абмеркаванне:

Пакiнуць каментар

< Верасень 10 >
пнаусерчцптсбндз
303112345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930123
45678910
Читай новости через RSS