Кожны студэнт мае права на…
Увага-ўвага!!!
Усім студэнтам, у
якіх ёсць не толькі тусоўкі, сесіі і студэнцкі білет, але і імкненне да
справядлівасці, прысвячаецца.
Калі ты адчуваеш,
што твае правы парушаюцца,
Калі цябе абурае
тое, што чыніцца несправядлівасць,
І ты не заўсёды
ведаеш, што з гэтым можна зрабіць,
МПГ “Студэнцкая
Рада” запрашае ўсіх ахвотных актыўных студэнтаў узяць удзел у трэнінгах, якія
скіраваныя на падвышэнне прававой культуры ў сферы правоў студэнтаў.
Мы запрашаем вас
наведаць нашыя трэнінгі, дзе можна:
- даведацца, якія
ў студэнта ёсць правы;
- зразумець, што
значыць быць сапраўдным студэнтам;
- усвядоміць,
чаму трэба змагацца з несправядлівасцю;
- разабрацца, як
абараняць свае правы і правы іншых студэнтаў.
Цікава?
Першы трэнінг
адбудзецца ўжо 7 лютага 2010 году ў Мінску.
Усё, што трэба
зрабіць для ўдзелу ў трэнінгу, – гэта адказаць на наступныя пытанні і даслаць
іх на электронную поштуtreningi.studrada@gmail.com не пазней за 4 лютага (улучна):
1. Прозвішча,
імя.
2. ВНУ, факультэт
і курс.
3. Чаму ты жадаеш
трапіць на трэнінг.
4. Хто, па тваім
меркаванні, сапраўдны студэнт?
Ці тэлефануйце па
тэл. арганізатарам: (+375 29) 221 06 97 (Аляксандра Дзікан),
(+375 29) 314 43
75 (Яўгенія Андраюк).
Адбор будзе
праходзіць на конкурснай аснове пры папярэдняй гутарцы.
Таксама ты можаш
патэлефанаваць нам у любы час па тых жа тэлефонах і задаць любое пытанне.
источник: Будзьма разам!
Быць у БРСМ салдату можна, у Маладым Фронце — не
ВНУ — студэнтам, казармы — салдатам!
Перапыніць вучобу дзеля службы ў войску?
Справочник по образовательным стипендиям Европейского союза для студентов из Беларуси
Абмеркаванне:
Пакiнуць каментар
