За арганізацыю гуманістычнай акцыі суд пакараў штрафам актывістаў «ГейБеларусі»


 23 снежня прайшоў суд над Сяргеем Андросенкам і Сяргеем Прадзедам за акцыю ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана. Сяргей Прадзед атрымаў штраф памерам 10 базавых велічынь (350 тысяч беларускіх рублёў), а Сяргей Андросенка быў прызнаны вінаватым у арганізацыі гэтага мерапрыемства (пакараны паводле ч.2 арт. 23.34 КаАП) і атрымаў штраф 25 базавых велічынь (875 тысяч беларускіх рублёў).

«Я і мае сябры ўражаныя, што за мірную гуманістычную акцыю, у якой удзльнічала тры чалавекі, мне прысудзілі пакаранне памерам у месячны заробак. Усе справы не павінны скончвацца такім чынам. Я буду падаваць касацыйную скаргу, буду звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Гэта агулам пакажа не толькі жорсткасць беларускага заканадаўства, але і прыцягне ўвагу да праблемы смяротнага пакарання за гомасэксуальнасць у Іране». - распавёў старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

GAYBELARUS.BY




Абмеркаванне:

Пакiнуць каментар

Iмя Адказаць
хлопцы малайцы!!!
< Верасень 10 >
пнаусерчцптсбндз
303112345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930123
45678910
Читай новости через RSS